17.02.2017 / 17:41

Прадаўцы сцяжкоў напалі 5

Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Мінскай вобласці Віталь Амяльковіч зрабіў заўвагу распаўсюджвальнікам сцяжкоў у Слуцку, у адказ тыя пачалі паводзіць сабе агрэсіўна. Давялося выклікаць міліцыю.

«Група маладых людзей, якія прадстаўляліся глуханямымі, у Слуцку прыставалі да мінакоў, спрабуючы прадаць дзяржаўныя чырвона-зялёныя сцяжкі. Я падышоў зрабіў ім заўвагу, запытаўся, ці не незаконная гэта прадпрымальніцкая дзейнасць. У адказ тыя пачалі мяне хапаць за рукі, спрабавалі адцягнуць», - распавёў сайту Pyx.by Віталь Амяльковіч.

Па ягоных словах, у выніку ён выклікаў міліцыю. «Як толькі тыя пабачылі міліцыю, напісалі: «Ён БНФ», - і тыкалі на налепку на тэлефоне з Пагоняй», - адзначыў рухаўскі каардынатар.

Амяльковіч прыгадаў, што гэтыя ж прадаўцы раней прадавалі і расійскія сцяжкі і «каларадскія» стужкі. І агрэсіўна сабе паводзілі, калі ён спрабаваў іх фатаграфаваць.

Міліцыя затрымала прадаўцоў, паехаў у пастарунак і Віталь Амяльковіч, з якога ўзялі тлумачальную. Па ягоных словах, міліцыянты да сітуацыі ставіліся спакойна.

Зараз міліцыя апытвае прадаўцоў сцяжкоў, выкліканы сурда-перакладчык. Заява Амяльковіча прынятая, будзе праведзеная праверка,

0
Вектор / Адказаць
17.02.2017 / 18:57
Они постоянны в Витебской и Могилевской области.
93
кукур / Адказаць
17.02.2017 / 19:16
дакалупаўся да глухіх, а потым скардзіцца, што тыя яго пакрыўдзілі. лепата.
19
loco / Адказаць
17.02.2017 / 19:17
За то, что рух не поддержал сегодняшнюю акцию, я бы сам на него напал
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру