23.07.2008 / 17:52

Працягваюцца ператрусы ў сувязі з выбухам у Менску


Як паведамляюць праваабаронцы, 23 ліпеня прайшоў вобыск у кватэры члена Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Сцепаненкі ў Мінску. Пасля вобыску, прыблізна ў 14.00, Сцепаненку павезлі на допыт у следчае ўпраўленне КДБ па Мінску і Мінскай вобласці.

Сёння раніцай у Віцебску прайшоў вобыск у кватэры Жанны Паповай, дырэктара выдавецкага дома «Віцебскі кур’ер». Як паведаміла прэс‑служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, членам якой з’яўляецца Папова, санкцыю на вобыск падпісаў пракурор Віцебскай вобласці. У выніку вобыску канфіскаваны дыскеты, кампакт‑дыскі і флэш‑карты. Міліцыянеры таксама цікавіліся камп’ютэрам, аднак той быў няспраўным. Пасля вобыску Ж.Папову даставілі ў абласное ўпраўленне міліцыі.

Сёння ж, паводле інфармацыі праваабаронцаў, у Баранавічах (Брэсцкая вобласць) у міліцыю па справе аб выбуху ў Мінску быў выкліканы член Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамада) Вячаслаў Болбат. У яго ўзялі адпячаткі пальцаў, сліну на аналіз і тлумачэнні наконт таго, дзе ён знаходзіўся ў ноч з 3 на 4 ліпеня.

Паводле слоў В.Болбата, у міліцыю таксама былі выкліканы актывісты мясцовых арганізацый Партыі БНФ і Партыі камуністаў Беларускай Віктар Мязяка, Віктар Цяпін і праваабаронца Сяргей Гоўша

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру