17.02.2017 / 21:32

Выдаткі на ацяпленне праз моцныя маразы за беларусаў аплацяць камунальнікі 19

У Міністэрстве ЖКГ абяцаюць, што сумы ў жыроўках за студзень, якія вось-вось павінны разнесці па паштовых скрынях, павялічацца толькі за кошт зацверджанага ўжо росту тарыфаў. А вось наступствы студзеньскіх маразоў беларусам аплачваць не давядзецца. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

Насельніцтва будзе плаціць за студзеньскае ацяпленне па аб'ёмах спажывання ў снежні. Традыцыйна менавіта гэты радок у жыроўках «важыць» больш за ўсё. Ад пачатку года ацяпленне падаражэла на 17%.

Раней, нагадаем, гарадскія ўлады казалі, што сёлета праз моцныя маразы сумы за ацяпленне ў студзені могуць выставіць не цалкам, а даплату ўзяць, да прыкладу, у красавіку, калі тапіць ўжо не будуць.

Аднак у выніку ўлады вырашылі зрабіць па-іншаму.

«Нягледзячы на сур'ёзныя халады, якія былі ў студзені, калі тэмпература паветра апускалася да мінус 28 градусаў, беларусы адчуюць падаражэнне паслуг ацяплення толькі за кошт павелічэння тарыфаў, — запэўнілі ў Міністэрстве ЖКГ. — Рост аб'ёмаў спажытай цеплаэнергіі ЖКГ возьме на сябе і пагасіць за кошт зніжэння выдаткаў на працягу года. У выніку беларусы заплацяць менш, чым маглі б заплаціць».

1
Беларусафобафоб / Адказаць
17.02.2017 / 21:57
Раскінуць на наступныя месяцы -- праблем-та)
0
feafania / Адказаць
17.02.2017 / 21:59
У мяне пытанне? А у кааператывах хто возьме розніцу на сябе? Ці ў людзей гэтыя выдаткі пералезуць з радка ацяпленне на радок "страты кааператыва"?
2
Paweł / Адказаць
17.02.2017 / 22:19
А вяскоўцам хтосці за дровы і газ даплочвае? Або вяскоўцы меншыя падаткі плоцяць? Ці ўсе роўныя, але гараджане ўсё ж раўнейшыя ад вяскоўцаў?
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру