Крымінальная справа разглядалася ў закрытым рэжыме. Абвінавачаная ведала пра сваю хваробу і давала распіску аб тым, што будзе папярэджваць пра гэта сваіх сэксуальных партнёраў. Тым не менш дадзенае патрабаванне яна не выканала. Вынікам халатнасці стала заражэнне ВІЧ-інфекцыяй іншага чалавека.
Суд прызнаў дзяўчыну вінаватай у заражэнні іншай асобы ВІЧ з ускосным намерам і прыгаварыў да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
Нагадаем, летась 5 гадоў пазбаўлення волі атрымаў 28-гадовы жыхар Баранавічаў, які заразіў жонку ВІЧ.