17.02.2017 / 22:51

У сталічным Палацы дзяцей і моладзі знайшлі муляж гранаты

Увечары 17 лютага ў сталічным Палацы дзяцей і моладзі знайшлі падазроны прадмет. У сувязі з гэтым з будынка эвакуявалі людзей.

На месцы здарэння. Фота чытача

Пра гэта TUT.BY паведамілі відавочцы, а ва ўнутраных войсках і міліцыі пацвердзілі інфармацыю.

«Стаіць натоўп на вуліцы, на стаянку не пускаюць машыны», — піша сведка.

Як распавёў начальнік прэс-службы ўпраўлення ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі Уладзімір Пархомцаў, па папярэдняй інфармацыі, каля палаца выявілі [падазроную] скрынку, і людзей з будынка эвакуявалі.

«Месца ачэплена супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, сапёры прыехалі і цяпер працуюць», — дадаў ён.

Інфармацыю пра знаходку і эвакуацыю каля 150-200 чалавек пазней пацвердзіў і прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру