17.02.2017 / 23:26

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя заявіў пра рост дзіцячай смяротнасці ў сталіцы 7

Павелічэнне дзіцячай смяротнасці з'яўляецца трывожным сігналам, заявіў міністр аховы здароўя Валерый Малашка 17 лютага на гадавой калегіі камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, перадае БелаПАН.

Ён адзначыў, што, «на жаль, паказчык дзіцячай смяротнасці перавысіў рэспубліканскі паказчык у мінулым годзе, склаўшы 3,2 выпадку на тысячу жыванароджаных». Міністр падкрэсліў, што такі паказчык не можа задавальняць ахову здароўя сталіцы.

Згодна са звесткамі камітэта па ахове здароўя, паказчык дзіцячай смяротнасці склаў у Мінску ў 2015 годзе 2,2, у 2014-м і 2013-м — 2,9, у 2012-м — 2,8.

Малашка лічыць, што пагаршэнне паказчыка не звязанае з узроўнем абсталявання клінік або тэхналогіямі ў родадапамозе, а праблема знаходзіцца на ўзроўні ўчастковага гінеколага, педыятра. Ён адзначыў важнасць комплекснага падыходу да пацыента. «Думаю, — сказаў міністр, — гэта павінна стаць прадметам глыбокага аналізу камітэта па ахове здароўя».

Пры гэтым, паводле яго слоў, у Мінску самы нізкі ўзровень агульнай смяротнасці насельніцтва: «У сталіцы сканцэнтраваныя ўсе неабходныя рэсурсы, як уласныя, так і рэспубліканскія, для таго, каб горад з'яўляўся эталонам і навучальнай пляцоўкай для рэгіёнаў».

1
Жуць / Адказаць
18.02.2017 / 00:30
Толькi рэгiёнам на гэту ''эталонную пляцоуку'' не трапiць мясцовыя ''дохтары'' не дадуць
0
Яна / Адказаць
18.02.2017 / 10:45
Ничего удивительного. Выставлять недолеченых детей а сады и школы, чтобы родителям поскорее закрыть больничный. Это называется геноцид вообще-то..
0
Badcat / Адказаць
19.02.2017 / 17:09
Яна, речь идет о младенческой смертности - какие школы?! И прав министр - на рядовом амбулаторном уровне в Минске очень плохое и мало профессиональное медицинское обслуживание. И это касается всех, не только младенцев или детей.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру