Паводле інфармацыі kraj.by, здабычай зламысніка сталі 14 металічных вугалкоў коштам 1200 рублёў. Выявілі крадзеж 14 лютага.

Начальнік Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта Андрэй Рэзін паведаміў, што заяву ў міліцыю напісаў супрацоўнік кампаніі Джуаль Лі. Лінію электраперадач да АЭС кітайцы вядуць праз Смаргоншчыну на мяжы з Ашмянскім раёнам. Будаўнічая пляцоўка не ахоўваецца, што і паспрыяла крадзяжу.

Смаргонскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу па факце крадзяжу. Максімальнае пакаранне, якое пагражае зламысніку, — тры гады пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0