Укамплектаванасць дактарамі склала ў 2016 годзе 83,5% (у 2015-м — 80,6%), медсёстрамі — 74,9% (74,3%). Усяго ў сістэме аховы здароўя сталіцы занята 10.160 дактароў-спецыялістаў і 17.457 медыкаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй (9.849 і 17.280 у 2015 годзе).

Юркевіч адзначыў, што частка патрэбаў у персанале закрыецца пасля размеркавання выпускнікоў. Пры гэтым ён звярнуў увагу на цякучасць кадраў ва ўстановах аховы здароўя. Рашэнне праблемы знаходзіцца ў плоскасці стварэння камфортных псіхалагічных і матэрыяльных умоў працы, зняцця сацыяльных пытанняў, заявіў чыноўнік.

Паводле яго слоў, сярэдняя зарплата дактароў склала за 2016 год 928,8 рубля, сярэдняга медперсаналу — 698,7, малодшага — 550,5 (у 2015-м — 900, 670 і 510 рублёў з улікам дэнамінацыі).

Такі ўзровень зарплаты, сказаў Юркевіч, склаўся пры каэфіцыенце сумяшчальніцтва ў дактароў 1,31, у сярэдняга медперсаналу — 1,41, а таксама дзякуючы даплатам за прымяненне высокіх тэхналогій у стацыянарах і дадатковым выплатам з бюджэту Мінска.

Для павышэння сярэдняй зарплаты медыкаў да 500 долараў у эквіваленце, сказаў Юркевіч, неабходна павялічыць адлічэнні дактарам за аказанне платных паслуг і прааналізаваць у цэлым расходы сістэмы. Ён звярнуў увагу на дзіцячыя ўстановы аховы здароўя і дыспансеры, дзе няма значнага аб'ёму платных паслуг і магчымасці павелічэння аплаты працы абмежаваныя.

Юркевіч падкрэсліў, што на аплату працы медыкаў прыпадае прыблізна палова ўсіх расходаў на ахову здароўя горада. У сувязі з гэтым ён заклікаў эфектыўна размяркоўваць сродкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0