18.02.2017 / 14:05

У нядзелю будзе моцны вецер

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру абвешчаны 19 лютага ў Беларусі, паведамілі ў Гідрамеце.

Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні ўмераны, днём парывісты. Па поўначы рэспублікі чакаецца ўзмацненне ветру да 15-18 м/с. Моцны вецер прагназуецца і 20 лютага, ноччу па поўначы, днём па паўночна-заходняй палове рэспублікі, а таксама 21 лютага — ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі.

У бліжэйшыя суткі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў. Днём, у асноўным па паўночнай палове, прагназуюцца невялікія ападкі — мокры снег, дождж. Ноччу і раніцай слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 2, днём будзе да 5 градусаў цяпла.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру