Цягнік сышоў з рэек у Бельгіі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Інцыдэнт адбыўся сёння днём каля станцыі Лёвэн у бельгійскай правінцыі Фламандскі Брабант. Састаў накіроўваўся ў камуну Дэ-Панэ на мяжы з Францыяй. У цягніку знаходзіліся каля сотні чалавек.

У выніку адзін чалавек загінуў. Раненні атрымалі каля 20 пасажыраў. Іх стан здароўя пакуль не вядомы.

У сувязі з інцыдэнтам чыгуначны рух на гэтым участку прыпынены. Улады высвятляюць абставіны здарэння. На месцы працуюць прадстаўнікі аварыйна-выратавальных службаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0