23.07.2008 / 18:59

Эўракамісія замарозіла сродкі для Баўгарыі

500 мільёнаў эўра не дайшлі да Сафіі праз нявырашаныя праблемы карупцыі.

500 мільёнаў эўра не дайшлі да Сафіі праз нявырашаныя праблемы карупцыі.

У сераду Эўракамісія прыняла адмысловы рапарт, датычны праблемаў карупцыі ў Баўгарыі, піша польская «Gazeta Wyborcza» У ім быў раскрытыкаваны брак рашучасьці ў барацьбе з карупцыяй на самым высокім узроўні. Таму сродкі, што мусілі накіравацца ў Баўгарыю, і былі замарожаныя, патлумачыў прадстаўнік Эўракамісіі Ёганэс Ляйтэнбэргер. Варта адзначыць, што 500 мільёнаў эўра ад пэўнага часу былі замарожаныя ў чаканьні рапарту ЭК.

Нагадаем, што Баўгарыя разам з Румыніяй была прынятая ў Эўрасаюз 1 студзеня 2007 году.

Паводле gazeta.pl

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру