Следчы камітэт працягвае расследаванне крымінальнай справы ў адносінах былога міністра гандлю Валянціна Чаканава.

Чыноўнікам займаецца Галоўнае ўпраўленне па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі.

Як стала вядома «Нашай Ніве», нядаўна была накладзены арышт на маёмасць чыноўніка. У прыватнасці, гаворка вялася пра трохпакаёўку на праспекце Незалежнасці.

Чаканаў займеў гэтую нерухомасць яшчэ падчас працы ў Кіраўніцтве справамі прэзідэнта, пасля пераезду з Бабруйска ў Мінск.

Фота з панарам «Яндэкса».

Фота з панарам «Яндэкса».

* * *

Валянцін Чаканаў

Нарадзіўся ў Бабруйску ў 1957 годзе.

Скончыў Інстытут народнай гаспадаркі, Інстытут паліталогіі пры ЦК КПБ, Акадэмію кіравання.

Працаваў першым сакратаром Магілёўскага абкама камсамола, начальнікам упраўлення гандлю Бабруйскага гарвыканкама, у Кіраўніцтве справамі прэзідэнта.

У 2003—2009 — генеральны дырэктар ААТ «Белбакалея», у 2009—2015 — міністр гандлю.

Затрыманы ў снежні 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?