Прызнанне Расіяй пашпартоў самаабвешчаных ДНР і ЛНР сведчыць пра тое, што гэтыя тэрыторыі сапраўды акупаваныя РФ.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падчас брыфінгу ў Мюнхене, паведамляе тэлеканал «112 Украіна».

«Я праінфармаваў віцэ-прэзідэнта ЗША аб нядаўнім рашэнні прэзідэнта Пуціна аб прызнанні пашпартоў акупаваных тэрыторый, так званых «ЛНР» і «ДНР». Для мяне гэта з'яўляецца чарговым доказам і расейскай акупацыі, і расійскага парушэнні міжнароднага права. Вельмі сімвалічна, што гэта адбылося цынічна падчас правядзення Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы», — сказаў Парашэнка.

18 лютага Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прызнанні Расеяй дакументаў, выдадзеных грамадзянам Украіны і асобам без грамадзянства, якія пражываюць на тэрыторыях самаабвешчаных ДНР і ЛНР. Ва ўказе сказана, што гэта часовае прызнанне, «да палітычнага ўрэгулявання сітуацыі ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей Украіны на падставе Мінскіх пагадненняў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?