19.02.2017 / 13:15

Тысячы людзей выйшлі ў Гомелі на марш пратэсту: «Не дэкрэту нумар тры! Лукашэнка, ухадзі!» ФОТА, ВІДЭА 94

Важакі пратэсту ў Гомелі заявілі, што, калі ўрад не адменіць дэкрэта, то на Дзень Волі 25 сакавіка будзе арганізавана ўсерэспубліканская акцыя пратэсту.

Некалькі тысяч чалавек выйшлі ў Гомелі на марш пратэсту супраць эканамічнай палітыкі Аляксандра Лукашэнкі і Дэкрэту №3.

Дэманстранты неслі нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі, скандавалі «Жыве Беларусь!».

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка апублікаваў у сваім фэйсбуку фота з маршу: 

Сход пачаўся на плошчы Паўстання, вялікая калона прайшла па вуліцы Савецкай да плошчы Леніна. 

Гучалі палітычныя лозунгі, лозунгі супраць падаткаў на «дармаедства».

«Не дэкрэту нумар тры! Лукашэнка, ухадзі» стала папулярнай крычалкай.

На гомельскі марш, як і на мінскі, выйшлі людзі розных узростаў і розных сацыяльных статусаў. 

Чытайце таксама: У Мінску некалькі тысяч чалавек выйшлі на Марш абураных беларусаў

Калона расцягнулася на сотні метраў, аўтамабілі віталі ўдзельнікаў шэсця працяглымі гукавымі сігналамі. 

Міліцыя правядзенню шэсця не замінала.

Людзі наракаюць, што ў горадзе бракуе работы, уладкавацца няма як. 

«А што далей, прыгоннае права?» — абураюцца ўдзельнікі. Большасць з іх прыйшлі на акцыю пратэсту ўпершыню. 

Андрэй Дынько: Гэта не пратэст супраць аднаго дэкрэта, гэта пратэст супраць эканамічнай палітыкі

Жывая трансляцыя «Радыё Свабода»: 

Відэаанлайн Белсата:

Аналагічныя акцыі сёння запланаваныя і ў іншых буйных гарадах краіны. У Віцебску выйшла менш за сто чалавек. А вось у Магілёве — некалькі соцень:

У Гродне і Брэсце выйшлі каля ста чалавек.

У сацыяльных сетках горача абмяркоўваюць гомельскі Марш.

nn.by

6
алекс / Адказаць
19.02.2017 / 12:16
Лукашенко отменяйте паскудный налог!!! Не доводите до греха! "Враг у ворот, вихри враждебные веют над нами!" (с)
6
Мужик / Адказаць
19.02.2017 / 12:17
Я пессимист, но не сотни, а тысячи. Машины поддерживают. Контингент стремный. Ригорьевич, по ходу, решил доиграться.
7
V / Адказаць
19.02.2017 / 12:18
Пачалося...
Паказаць усе каментары/ 94 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру