23.07.2008 / 20:09

Сяргей Салаш зь сям’ёй трапіў у аўтакатастрофу + фота 8

У машыну палітыка ўрэзаўся МАЗ.

Здарэньне адбылося 10 ліпеня ў Херсонскай вобласьці Ўкраіны. Лідэр барысаўскай суполкі Партыі БНФ Сяргей Салаш разам з жонкай Вольгай і дачкой Дамінікай ехалі да сваякоў у горад Армянск. За 40 км ад месца прызначэньня, побач з райцэнтрам Чаплынка, Салаш спыніў сваю «Альфа-Рамэо» на ўзбочыне — Вользе трэ было прыняць лекі. Празь нейкае імгненьне ў машыну ўрэзаўся гружаны МАЗ.

Сяргей Салаш нарадзіўся 28 чэрвеня 1974 у Слоніме. Скончыў Жодзінскі палітэхнікум (1996) і гістфак БДУ (2002). У Партыі БНФ ад 1995 году. Жанаты, гадуе дачку Дамініку. Сёлета ідзе на парлямэнцкія выбары па сьпісе АДС па Барысаўскай вясковай акрузе.

«Ішоў дождж, дарога таксама была досыць вузкая. Кіроўца МАЗу кажа, што яго асьвяціла фарай машына, што ехала насустрач. Мой аўтамабіль адкінула ў кювэт мэтраў на 60. Праехалі між чатырма дрэвамі, але, на шчасьце, іх не зачапілі. Нейкім дзіўным чынам ніхто не пацярпеў. Дамініка спала на заднім сядзеньні. Удар прыйшоўся акурат у тое месца, дзе была ейная галава. Дзякуй Богу, што быў поўным багажнік, таму гэта крыху зьмякчыла ўдар. Абмежаваліся толькі сполахам, а таксама лёгкімі сінякамі і драпінамі. Пасьля такіх здарэньняў па-новаму пачынаеш асэнсоўваць жыцьцё», – кажа палітык.

Паводле ягоных словаў, маторна-транспартнае бюро Ўкраіны абяцае цалкам сплаціць страхоўку за аўтамабіль.

Палітык не паведамляў пра навіну, пакуль не вярнуўся ў Беларусь.


Зьміцер Панкавец

0
wint / Адказаць
23.07.2008 / 22:23
Кожны год езджу ў Крым гэтай дарогай. Кавалак трасы ад Мікалаева да таго Армянску лепей праязджаць ноччу, тут Салаш зрабіў слушна: і дарога там вузкая і трафік моцны. Адзінае ніколі ноччу не спыняюся на ўзбочыне трасы, бо дарога вузкая, а ноччу цябе дрэнна бачна. Спыняцца лепей каля шматлікіх міні-базарчыкаў, там заўседы есьць сьвятло і ты добра заўважны. А наконт асьляпленьня кіроўца МАЗа правы, любяць там каб фары добра сьвяцілі і часта не разбярэш дальняе ці блізкае сьвятло ўключанае. ачам цяжка. У нас праўда таксама такіх далбалобаў з'явілася шмат, каму на іньшых класьці.
0
іван / Адказаць
23.07.2008 / 22:25
Серы ў сарочцы радзіўся. Будзе вялікае будучае ў яго цяпер. Прабачце, пытаньне ня ў тэму да Вінта: а як на ўкраінскіх дарогах - ці ё бандыцтва? і ці прыходзіцца даваць на лапу гаішнікам за праезд?
0
wint / Адказаць
23.07.2008 / 22:39
Івану Езжу кожны год. Ніякіх праблемаў ніколі не было. Еду ў адныя рукі. Сеў і праз 18-20 часоў пад Судаком. За 20 грыўняў (масімум) заўседы ўсе пытаньні з даішнікамі вырашаліся. Але калі есьць жаданьне некаму даць грош, там ніхто ня будзе супраць. :)
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру