Фота Леаніда Судаленкі, Гомель.

Фота Леаніда Судаленкі, Гомель.

Маршы пратэсту ў Мінску і Гомелі — гэта пратэсты не толькі супраць аднаго бесталковага дэкрэта. Гэта пратэст супраць эканамічнай палітыкі. Людзі хочуць работы і заробкаў.

Расійскія субсідыі цыравалі дзіркі, але, як толькі яны паменшалі, сітуацыя стала нясцерпнай, асабліва ў рэгіёнах. 

Пратэсты аўтаматычна ператвараюцца і ў выступы супраць прэзідэнта як аўтара эканамічнай мадэлі. 

Маршаў не адбылося б без арганізаваных структур апазіцыі, якія іх склікалі. І людзям пляваць на геапалітычны кантэкст.

А што пратэсты дадуць? Найлепш было б, каб маніфестацыі сталі штуршком і апраўданнем для смялейшых эканамічных пераўтварэнняў у краіне, якая больш не хоча жыць па-старому. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?