19.02.2017 / 23:08

БТ асудзіла пратэсты: «Дзяржава шмат не патрабуе. Усяго 20 базавых на год» 79

У праграме «Галоўны эфір» на «Беларусь-1» былі згаданыя пратэсты за адмену Дэкрэта №3. Сюжэт Юрыя Пракопава называўся «Марш супраць справядлівасці».

Ніякія абставіны акцыі — месца, колькасць удзельнікаў і гэтак далей — не тлумачыліся. Тэлевізіёншчыкі апелявалі да неабходнасці сплачваць падаткі. Маўляў, з чаго плаціць вайсковую пенсію арганізатарам акцый? У гэты час на экране паказвалі Міколу Статкевіча.

«Дзяржава шмат не патрабуе — проста выйсці з ценю. Усяго 20 базавых на год. І не з беспрацоўных, як гэта зараз спрабуюць прадставіць так званыя незалежныя СМІ. А з вельмі працаздольных, актыўных, паспяховых людзей», — патлумачыў Пракопаў.

Юрый Пракопаў. Фота Tvr.by

3
Корректировщик благодатного огня / Адказаць
19.02.2017 / 23:12
Дзяржава шмат не патрабуе, усяго 20 базавых на год....з безпрацоўных..... А не пашла бы на... такая "дзяржава"?
1
Студэнт-дармаед / Адказаць
19.02.2017 / 23:13
Прабачце, шаноўнае бт, для вас 20 базавых не грошы, а нехта спрабуе расцягнуць іх на месац-паўтара. Такое адчуванне, што ў розных краінах жывем...
1
алекс / Адказаць
19.02.2017 / 23:14
Это вообще плевок в лицо. Но это же Пракопаў. Я этого "....." хорошо помню, хоть тв уже 6 лет не смотрю. По факту его слова крыть незачем))
Паказаць усе каментары/ 79 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру