23.07.2008 / 23:42

Бомба 4 ліпеня была выраблена ў Расеі? 1

Адзін з навукоўцаў-фізыкаў, які пажадаў захаваць ананімнасьць, сказаў у інтэрвію радыё “Свабода”:

“Сынтэзаваць такія рэчывы і не пакінуць сьлядоў папросту немагчыма. Таму, хутчэй за ўсё, выкарыстоўваліся гатовыя кампанэнты. Разьлічыць выбух можа толькі спэцыяліст. Гэта не пад сілу ані хіміку, ані фізыку. Для гэтага павінна быць адмысловая ваенная адукацыя.

Паглядзіце ўважліва рэпартажы, якія перадаюць па розных каналах пра тэрарыстаў. Усе гэтыя людзі маюць тэхнічную адукацыю. Усе выбухі павінны быць разьлічаныя. Усе рэчывы павінны кампанавацца ў вызначаных строгіх прапорцыях. Для гэтага трэба мець адпаведную адукацыю. А што бяруць у людзей адбіткі пальцаў і сьліню? Яны што, сьліняй дрот прыклейвалі?! Гэта прынамсі несур’ёзна”.

Навукоўцы нагадваюць, што ў Беларусі няма вытворчасьці зброі, а тым часам у суседняй Расеі шмат заводаў на поўдзень і ўсход ад Уралу, дзе сынтэзуюць рэчывы, неабходныя для выбуховых прыстасаваньняў. Але й саміх рэчываў недастаткова. Патрэбныя веды з курсу фізыкі выбухаў. У Беларусі няма ніводнай катэдры з гэтай галіны.

Навукоўцы ўпэўненыя, што бомба трапіла ў Беларусь у гатовым выглядзе з вайсковай часткі альбо зь нейкай зоны ваеннага канфлікту.

Паводле радыё “Свабода”

0
Віктар / Адказаць
24.07.2008 / 01:50
"Навукоўцы ўпэўненыя, што бомба трапіла ў Беларусь у гатовым выглядзе з вайсковай часткі" Цікава, а што, падчас баявых дзеянняў дзеля выбуху выкарыстоўваюцца балты ды гайкі ў пакетунках з-пад памідоравага соку?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру