20.02.2017 / 13:26

У МЗСе будуць чытаць вершы Купалы 14

21 лютага а 15 гадзіне ў Міністэрстве замежных спраў адбудзецца мерапрыемства «Я нясу вам дар», якое ладзіць Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы і 135-годдзя першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, паведамляецца на старонцы музея ў фэйсбуку.

Спадчына народнага паэта Беларусі Янкі Купалы — гэта здабытак беларускай, еўрапейскай і сусветнай культуры. Падчас урачыстасці паэтычныя радкі Янкі Купалы прачытаюць па-беларуску і на многіх мовах свету міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей і прадстаўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных на Беларусі.

У рамках мерапрыемства адбудзецца адкрыццё выставы з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы «Я нясу вам дар». Выстава пазнаёміць са старонкамі жыцця і творчасці Янкі Купалы, прадставіць прыгажосць Вязынкі — мясціны, якой выпаў лёс стаць малой радзімай вялікага паэта.

Пазней стала вядома, што 21-22 лютага У. Макей наведае Маскву. У МЗС «Нашай Ніве» сказалі, што адкрываць купалаўскую імпрэзу ў МЗС будзе намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка.

1
раша тудэй / Адказаць
20.02.2017 / 13:40
А омон будет присутствовать при задержании или только кгб?
0
гыгыгы / Адказаць
20.02.2017 / 13:45
Дзядзька вова, а слабо прачытаць, што небудзь кшталту: "Прыблуды з пад Нявы крывавай Кали ж апомницесь, кали......" ну и г.д. Я. Купала "перад висельняй" 1907г))
0
V / Адказаць
20.02.2017 / 14:06
Прапаную спадару макею пайсці яшчэ далей. Устаць на чале чарговай калёны дармаедаў дэкламуючы «А хто там ідзе?». Вось гэта будзе стыль, вось гэта будзе перформанс
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру