20.02.2017 / 14:10

«Прадай шабаноўскую аднуху — і пабудуй сабе Беларусь» Абмяркоўвайце! 54

Гэты камент прыйшоў у адказ на іншыя пад матэрыялам пра новы відэатрэйлер для турыстаў пра Беларусь.

Сёй-той наракаў, што Беларусь на відэа далёкая ад Беларусі рэальнай. А вось што напісаў чытач Алег:

«20.02.2017 / 13:31

А вы жывіце. Зрабіце вакол сябе такую Беларусь. Шмат сродкаў не трэба.

Як мінімум — выкіньце стары саўковы дыванок са сцяны й шторы. А жырандолю старую. Сцены пафарбуйце. Старую канапу абцягніце ў матэрыял з прыкольным прынтам, фатэлі й зэдлікі адшліфуйце ну й г.д.

Прадай аднушку ў Менску, у Шабанах, і набудзь прыгожы дамок пад Валожынам, у цудоўных мясцінах і жыві сабе заможней, чым у гэтым квадраціку.

Рабі там паціху рамонт. Тэрыторыю да ладу даводзь. Шмат грошай не трэба. Машынку набудзь. Недарагую, але зрабі з яе ляльку: у чорны пафарбуй, дыскі нармалёвыя зрабі, глянцам абдай, рухавік перабяры ў знаёмых. Ды катайся сабе ў Менск да работы. А ўвечары назад, да хаты, да прыроды. Адпачываць. Здаравейшы ж будзеш! Што, складана? Ці проста ў падлу? Так палова Еўропы жыве і палова хоча гэтак. У нас во, за капейкі нерухомасць можна набываць.

Прадай шабаноўскую аднуху — пабудуй Беларусь».

Што вы думаеце пра такі план «пабудовы Беларусі»? Абмяркоўвайце!

А вось і той ролік, які выклікаў абмеркаванне.

1
Міхась / Адказаць
20.02.2017 / 14:18
Для мяне ёсць адна праблема ў гытэм плане. Ня маю аднухі ў Шабанах.
14
ром / Адказаць
20.02.2017 / 14:20
Прадай шабаноўскую аднуху - и купи аднуху у Варшаве!
9
Павал / Адказаць
20.02.2017 / 14:23
А калi няма анiякай аднухi ды плюс дармаед,як пабудаваць?а спадар аутар?
Паказаць усе каментары/ 54 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру