У Лепелі затрыманая сямейная пара па падазрэнні ў забойстве мясцовай жыхаркі, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай Святлана Сахарава.

Лепельскім раённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па п.6 ч.2 арт.139 (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю) КК па факце выяўлення трупа жанчыны ў гаражным кааператыве Лепеля.

18 лютага а 4.00 у дзяжурную частку Лепельскага РАУС па тэлефоне паступіла паведамленне ад мясцовага жыхара аб тым, што яго жонка прыехала дадому, разбудзіла яго і паведаміла аб здзейсненым забойстве сваёй знаёмай. Папярэдне яна пераапранулася, спаліла на прысядзібным участку сваю вопратку і напісала перадсмяротную запіску.

Супрацоўнікамі органаў унутраных спраў у адным з гаражных кааператываў быў знойдзены труп жанчыны, 1990 года нараджэння, з прыкметамі гвалтоўнай смерці ў выглядзе колата-рэзаных ран твару, шыі і рук. Следчыя прызналі падазраванымі па крымінальнай справе сямейную пару.

45-гадовы мужчына і 25-гадовая жанчына затрыманыя, з імі працуюць следчыя. На месцы здарэння, а таксама па месцы жыхарства падазраваных у прыватным доме і на прылеглай да яго тэрыторыі следчыя правялі агляды, у выніку якіх канфіскавалі нож, перадсмяротную запіску, фрагменты адзення, аўтамашыну «Опель Астра».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0