Беларуская чыгунка папярэджвае пра перабоі ў працы электронных сэрвісаў днём 22 лютага. Такая інфармацыя размешчаная на сайце БЧ.

У сераду, 22 лютага, з 10.00 да 13.00 гадзін будуць праводзіцца працы па пераводзе шэрагу тэхналагічных сэрвісаў, якія выкарыстоўваюць доступ у інтэрнэт, на працу праз пастаўшчыка інтэрнэт-паслуг СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі». Да такіх паслуг, напрыклад, належаць сэрвіс карпаратыўнай электроннай пошты зоны rw.by (mail.rw.by); сістэма продажу праязных дакументаў праз інтэрнэт (СППД, сайт poezd.rw.by); аплатныя сістэмы для СППД; сайт Савета чыгуначных адміністрацый (sovetgt.org).

Падчас выканання работ магчымая адсутнасць доступу да вышэйпералічаных сэрвісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0