Зарэгістраваную ў спрэчным доме на Ржавецкай жанчыну пакуль не выселяць. У судзе Цэнтральнага раёну Менска завяршылася папярэдняе судовае пасяджэнне, звязанае з сям'ёй мінчанкі, якая пагражала скочыць з крана, перадае БЕЛТА.

Другая жонка былога мужа мінчанкі, якая залезла на кран, павінна была быць выселеная з прадастаўленнем іншага жылога памяшкання. Яна адзіная, хто зарэгістраваны цяпер у спрэчным доме. Аднак суд пастанавіў прыпыніць вытворчасць па грамадзянскай справе ТАА «Тапас» аб яе высяленні.

Вытворчасць прыпыненая да разгляду нагляднай інстанцыяй скаргі на рашэнне суда Цэнтральнага раёна ад 1 снежня 2016 года па пазове забудоўшчыка да сям'і Ігнатовічаў пра высяленне з прадастаўленнем іншага жылога памяшкання.

Вызначэнне суда можа быць абскарджанае ў Мінскі гарадскі суд праз суд Цэнтральнага раёна ў працягу 10 дзен з дня абвяшчэння.

Як паведамлялася, забудоўшчык ТАА «Тапас» звярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна сталіцы з пазовам аб высяленні членаў сям'і Ігнатовічаў з прадастаўленнем іншага жылога памяшкання. Суд палічыў, што патрабаванні па пазове падлягаюць задавальненню. Па рашэнні суда Цэнтральнага раёна ад 1 снежня 2016 года уласнікам прадастаўлены тры двухпакаёвыя кватэры ў дамах па вул. Выгоцкай, вул. Русіянава, пр. Газеты «Звязда» агульнай плошчай 151 кв. м. Пры гэтым агульная плошча, якая падлягае зносу, складае 116 кв. м. Ад прапанаванай кампенсацыі ўласнікі адмовіліся.

Мінчанка, якая пагражала саскочыць з крана, з'яўляецца адной з уласніц дома, што падлягае зносу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0