Рашэнне прэзідэнта Пуціна прызнаць дакументы, выдадзеныя ўладамі т. зв. «ДНР» і «ЛНР», «цалкам непрымальнае». Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік урада Германіі Штэфен Зайберт, піша DW.

Па яго словах, яно «падрывае адзінства Украіны і моцна супярэчыць усяму, што было ўзгоднена ў Мінску».

У аналагічным ключы выказаўся і афіцыйны прадстаўнік МЗС Германіі Марцін Шэфер. Указ Пуціна адзначыў ён, з'яўляецца «відавочным парушэннем» духу і літары мінскіх пагадненняў. Улады ФРГ, дадаў Шэфер, не пакінуць гэтае рашэнне Крамля без наступстваў. І, зразумела, дакументы «самаабвешчаных рэспублік» не будуць прызнавацца ў ФРГ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?