Пастаянны прадстаўнік Расіі ў ААН Віталь Чуркін мог памерці ад сардэчнага прыступу. Пра гэта паведамляе «УП» са спасылкай на New York Post.

Паводле інфармацыі, пасла прывезлі ў бальніцу на Манхэтэне ў панядзелак раніцай (па амерыканскім часе) пасля таго, як у яго ўзніклі праблемы з сэрцам.

«Віталь Чуркін знаходзіўся ў расійскім пасольстве на 67-й вуліцы, калі яму стала дрэнна з сэрцам каля 9:30 раніцы», — паведамілі крыніцы выдання.

Калі пастаяннага прадстаўніка РФ у ААН прывезлі ў бальніцу, ён быў у несвядомым стане і меў патрэбу ў рэанімацыі.

У панядзелак увечары МЗС Расіі паведаміў, што Чуркін памёр у Нью-Ёрку.

Пакуль адсутнічае афіцыйная інфармацыя аб прычынах смерці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?