Больш за сто мігрантаў, якія прагулялі працу дзеля ўдзелу ў маршы супраць палітыкі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, былі звольненыя са сваіх пасадаў, паведамляе The Independent.

Напрыклад, 20 супрацоўнікаў кампаніі па вытворчасці лакафарбавай прадукцыі Bradley Coatings 15 лютага апавясцілі працадаўцу, што пойдуць на мітынг, а не на працу, і кампенсуюць час у выходныя. У кіраўніцтве кампаніі такі крок не ацанілі, і ўсе 20 актывістаў былі звольненыя.

Як удакладняе The Independent, падобным чынам паступілі многія бізнэсмены па ўсёй краіне: напрыклад, працу страцілі 30 будаўнікоў у Дэнверы і 12 работнікаў рэстарана ў Аклахоме. Актывісты ў сацыяльных сетках заклікалі жыхароў ЗША байкатаваць тых бізнэсменаў, якія звольнілі работнікаў за ўдзел у пратэсце супраць Трампа.

Нагадаем, 16 лютага ў ЗША прайшоў «дзень без мігрантаў»: работнікі з іншых краін пайшлі на марш пратэсту, шматлікія кавярні, рэстараны і крамы былі закрытыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?