Пяць чалавек загінулі пры падзенні лёгкаматорнага самалёта на дах гандлёвага цэнтра ў прыгарадзе Мельбурна, самалёт упаў неўзабаве пасля вылету з аэрапорта Эсендан.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка паліцыі штата Вікторыя Стывена Ліна.

Пяцімясцовы Beechcraft King Air пацярпеў крушэнне з-за збою ў працы рухавіка. Пры сутыкненні самалёт выбухнуў.

«На борце было пяць чалавек і, мяркуючы па ўсім, ніхто з іх не выжыў», - распавёў Лін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0