Сёння мінскае «Дынама» стартуе ў плэй-оф Кубка Гагарына (плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі). Супернікам «зуброў» у першым раўндзе будзе яраслаўскі «Лакаматыў».

Серыя працягваецца да чатырох перамогаў адной з каманд. Першыя дзве гульні ў Яраслаўлі (21 і 23 лютага). Пачатак сённяшняга матча ў 19:00.

25 і 27 лютага супернікі згуляюць у Мінску.

Затым, калі спатрэбяцца, паядынкі пройдуць 1 сакавіка (Яраслаўль), 3 сакавіка (Мінск), 5 сакавіка (Яраслаўль)

«Дынама» тройчы выходзіла ў плэй-оф Кубка Гагарына (2010/2011, 2011/2012, 2014/2015) і кожны раз прайгравала ў першым раўндзе. У 2010/2011 гг. «Дынама» саступіла акурат «Лакаматыву» з лікам у серыі 2:4.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0