Новы мабільны дадатак дазваляе гаварыць людзям з хваробай рухальных нейронаў пры дапамозе вачэй. Праграма GazeSpeak, распрацаваная кампаніяй Microsoft, канвертуе рухі вачыма ў літары, што дазваляе цалкам паралізаваным людзям фармуляваць цэлыя словы і сказы.

Хвароба рухальных нейронаў пашкоджвае нервы, і хворы не можа рухацца, таму для такіх людзей вочы — адзіны спосаб камунікацый.

Распрацаваны дадатак — танная і зручная альтэрнатыва дарагім прыладам па адсочванні рухаў вачыма, якія каштуюць тысячы даляраў. Таксама традыцыйныя прылады працуюць вельмі павольна, яны не надзейныя пад сонечнымі прамянямі і патрабуюць пастаяннай каліброўкі.

Праграма працуе наступным чынам. На задняй частцы тэлефона наляпляецца стыкер з літарамі ў чатырох квадратах. Чалавек, які «размаўляе» вачыма, глядзіць у накірунку адной з чатырох груп літар. Мабільны дадатак вызначае, у які квадрат глядзіць чалавек, а штучны інтэлект ідэнтыфікуе, якое слова хоча сказаць хворы. Для таго, каб сігналізаваць канец слова ці сказа, неабходна міргнуць правым вокам ці глядзець у цэнтр стыкера на працягу 2 секунд.

Такім чынам GazeSpeak канвертуе рухі вачыма ў словы ў рэальным часе, што значна спрашчае камунікацыю з паралізаванымі людзьмі. Праграма падтрымлівае розныя інтэрфэйсы, у тым ліку і для слухачоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?