Выбіраючы саюз, у якім лепш быць Беларусі, большасць па-ранейшаму аддае перавагу інтэграцыю з Расіяй чым уступленню ў ЕС. Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання Беларускай аналітычнай майстэрні Андрэя Вардамацкага (BAW, Варшава), якімі даследчык падзяліўся з TUT.BY.

Па дадзеных на канец снежня 2016 года, 64,9% беларусаў хочуць бачыць сваю краіну ў саюзе з Расіяй, 19,1% - у Еўрасаюзе. Астатнія альбо не вызначыліся (13,9%), альбо адмовіліся адказваць (2,2%)

Варта адзначыць, што сацдаследаванне BAW праводзілася да рэзкіх заяваў Аляксандра Лукашэнкі на адрас Расіі 3 лютага. У апошнім апытанні ўдзельнічалі 1048 чалавек, людзей апытвалі ў індывідуальных інтэрв'ю па месцы жыхарства.

Кіраўнік BAW тлумачыць высокія лічбы прарасійскіх настрояў цяжкасцямі ўнутры Еўрасаюза (бежанцы, выхад Вялікабрытаніі), эканамічнай залежнасцю Беларусі ад Расіі, адсутнасцю выразнага сігналу ад Бруселя аб жаданні бачыць Беларусь членам ЕС, а таксама дамінаваннем у краіне расійскіх СМІ.

У дачыненні да апошняга пункта, у пераднавагоднім апытанні высветлілася, што расійскія СМІ карыстаюцца ў беларусаў крыху большым даверам, чым беларускія - як афіцыйныя, так і незалежныя.

Цалкам давяраю Давяраю толькі часткова Цалкам не давяраю Не вызначыўся
Беларускім афіцыйным СМІ 14,3 59,5 21,2 5,0
Беларускім неафіцыйным СМІ 7,0 59,2 20,1 13,7
Расійскім СМІ 15,3 62,2 15,6 6,9

Тым не менш, беларусы ў сваёй масе не жадаюць аб'яднання з Расіяй у адну дзяржаву.

У маі 2016 года BAW задала пытанне, якімі павінны быць адносіны Беларусі і Расіі. Адказы размеркаваліся так:

— Яны павінны быць такімі ж, як і з іншымі краінамі - з закрытымі межамі, з візамі, мытнямі (6,6%);

— Беларусь і Расія павінны быць незалежнымі, але дружалюбнымі краінамі — з адкрытымі межамі, без віз і мытняў (73%);

— Беларусь і Расія павінны аб'яднацца ў адну саюзную дзяржаву (13,1%);

— Беларусь павінна ўвайсці ў Расію ў якасці суб'екта федэрацыі (1,7%).

Астатнія не здолелі або адмовіліся адказваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0