У суботу 25 лютага вайскова-транспартны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарта запрашае будучых абітурыентаў і іхныя сем'і на дзень адкрытых дзвярэй.

Запрашаюцца вучні сярэдніх школаў, каледжаў, ліцэяў, кадэцкіх вучэльняў, піша афіцыйнае выданне Мінабароны vsr.mil.by.

Госці факультэта змогуць сустрэцца з камандаваннем факультэта, начальнікамі кафедр, настаўнікамі, пазнаёміцца з парадкам прыёма і тэхнікай, якая выкарыстоўваецца пры навучанні.

Факультэт займаецца падрыхтоўкай афіцэраў (лейтэнантаў) для транспартных войск.

Пачатак — 11.00. Адрас: Гомель, вул. Кірава, 34, аўдыторыя №170. Кантактныя тэлефоны: (8 0232) 953152, 775596.

Сюжэт «Ваен-ТБ» пра вайскова-транспартны факультэт БДУТ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?