Конкурс на стварэнне памятнага знака «Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці» праводзіцца Полацкім райвыканкамам, Віцебскім аблвыканкамам і міністэрствам культуры.

Памятны знак, які, згодна галоўнай ідэі, павінен увасобіць вобраз Полацка, як найстаражытнейшага горада Беларусі і цэнтра першага дзяржаўнага ўтварэння на беларускіх землях, а таксама гістарычнага правобраза зараджэння сучаснай беларускай дзяржаўнасці, плануюць усталяваць з заходняга боку Сафійскага сабору, там дзе раней знаходзіўся галоўны фасад гэтага храма.

Адзінае патрабаванне да кампазіцыйнага і пластычнага выканання манумента, якое ўтрымліваецца ў палажэнні конкурсу — каб ён быў вытрыманы ў найлепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва. Помнік, безумоўна, павінны адлюстроўваць галоўную ідэю твора і змяшчаць надпіс «Полацк − калыска беларускай дзяржаўнасці».

Бюджэт на стварэнне памятнага знака не дужа вялікі — 100 000 рублёў або трохі болей за 53 000 долараў, у гэтую ж суму ўваходзіць кошт матэрыялаў. Нагадаем, што помнік Аляксандру Неўскаму ў Віцебску абышоўся ў 190 000 долараў, а вялікаму князю Альгерду — 166 000 долараў у эквіваленце.

Заяўкі на конкурс можна падаваць да 1 сакавіка ўключна.

Пераможцу конкурсу вызначаць не пазней за 7 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?