Кандыдат у прэзідэнты Францыі Марын Лё Пэн адмовілася ад сустрэчы з муфтыем Лівана Шэйхам Абдул Латыфам праз патрабаванне надзець на галаву хустку, перадае lefigaro.fr

«Можаце перадаць маю павагу муфтыю, але я не буду хаваць сябе», — заявіла Лё Пэн журналістам. У прэс-службе муфтыя сцвярджаюць, што каманду Лё Пэн папярэдзілі аб патрабаванні пакрыць галаву з рэлігійных меркаванняў загадзя.

Марын Лё Пен знаходзіцца з візітам у Ліване з 20 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0