Рэдкі прыродны феномен удалося ўбачыць жыхарам Сінгапура: над востравам на працягу 15 хвілін было відаць незвычайную вясёлку, паведамляе ВВС.

@Hamsluminiq

@Hamsluminiq

Рознакаляровае свячэнне ў небе з'явілася ў панядзелак у другой палове дня.

Хутчэй за ўсё, гэта была так званая «вогненная вяселка» — рэдкі аптычны эфект у атмасферы, які выяўляецца ва ўзнікненні гарызантальнай вясёлкі.

Феномен праяўляецца пры пэўных умовах: калі сонца вышэй за 58 градусаў над гарызонтам, у небе — перыстыя аблокі, а крышталі лёду ў аблоках размяшчаюцца гарызантальна.

Zhou Guang Ping

Zhou Guang Ping

Прамяні сонечнага святла праходзяць праз крышталі лёду і, пераламляючыся, утвараюць вясёлкавы, спектральны падзел колераў.

Вясёлка з'явілася на небе каля 5-й вечара. «Спачатку з'явіўся маленькі аранжавы круг, затым ён стаў павялічвацца, і з'явіліся ўсе астатнія колеры», — распавядаюць відавочцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?