У мінулым годзе ў Беларусі не адбылося ніводнай здзелкі па прыватызацыі дзяржпрадпрыемстваў, паведамляе tut.by. «Не было нават ніводнай прапановы інвестара, за якога мы маглі б зачапіцца», — прызнаўся першы намеснік старшыні Дзяржкаммаёмасці Аляксей Васільеў.

Дзяржава вырашыла трохі змяніць падыходы і прапанавала інвестарам новую магчымасць: не проста купіць прадпрыемства, а ўкласціся ў яго за кошт дадатковага выпуску акцый. Такая дадатковай эмісіі дазваляе пазбегнуць падвойнага фінансавання праекта. У спісе зараз 22 арганізацыі. Сярод іх — «Гарызонт», «БАТЭ», «Віцязь» і «Гомсельмаш».

Пералік гэты не канчатковы. Стаўка зроблена на кітайскіх пакупнікоў.

— Патрабаваць ад інвестара і купіць акцыі, і ўкласці грошы ў мадэрнізацыю, напэўна, у асобных момантах не зусім правільна, — кажа Васільеў.

У выпадку з дадатковай эмісіі бізнэс атрымлівае магчымасць ўлівання грошай непасрэдна ў само прадпрыемства, атрымліваючы за гэта працэнт акцый.

Прадстаўнік ДКМ нагадаў, што Беларусь гатовая прадаць любое дзяржпрадпрыемства, але зыходзячы з яго рэальнага кошту. Не выключана, што ў найбліжэйшай будучыні пакеты акцый да 25% будуць таргавацца на фондавай біржы.

Пошук стратэгічных партнёраў для буйных дзяржпрадпрыемстваў замацуюць за Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0