Супрацоўнікі следства высвятляюць акалічнасці ДТЗ, у якім пацярпела дзіця. Інфармацыю пра гэта падалі ва УСК па Гродзенскай вобласці.

У дачыненні да кіроўцы, які здзейсніў злачынства, распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 КК Беларусі.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 19 студзеня ў Гродне на вуліцы Рэпіна. 30-гадовы мужчына, знаходзячыся за рулём аўтамабіля маркі Mercedes, збіў дзяўчынку 2015 г. н., якая знаходзілася ў санках. Маці везла дзіця па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Дзяўчынка была шпіталізаваная. Медыкі аднеслі яе траўмы да катэгорыі цяжкіх. Кіроўца знаходзіўся ў цвярозым стане, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Супрацоўнікі следства праводзяць шэраг неабходных мерапрыемстваў, накіраваных на высвятленне ўсіх абставінаў таго, што адбылося. Праваахоўнікі просяць відавочцаў ДТЗ звярнуцца па тэлефонах: 8 (0152) 72-41-03 або 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0