21.02.2017 / 18:58

22 лютага на «Камароўцы» зніжкі 20%

Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінскі Камароўскі рынак» і гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» 22 лютага аб'яўляюць зніжкі 20%, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

На «Камароўцы» ніжэйшымі на 20% будуць цэны на агародніну і фрукты, мясныя паўфабрыкаты, малочную прадукцыю, спецыі, мяса птушкі і паўфабрыкаты з мяса птушкі, сухафрукты, арэхі, бакалейныя тавары, свежамарожаную рыбу, саленні.

Таннейшымі таксама будуць кандытарскія і каўбасныя вырабы, тавары для жывёл. Зніжка прадугледжаная на абедзеннае меню ў сталовай, разліўную каву, выпечку ўласнай вытворчасці.

Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» на 20% зніжае цэны на беларускія сувеніры, галаўныя ўборы, дзіцячыя цацкі, жаночае адзенне, скургалантарэю, біжутэрыю.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру