Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў даручыў Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва павялічыць экспарт будаўнічых паслуг. Аб гэтым кіраўнік урада заявіў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў студзені 2017 года і меры па выхадзе на дадатную дынаміку росту эканомікі ў I квартале.

«Што насцярожвае - прадаўжае зніжацца валавая дабаўленая вартасць у будаўніцтве. Студзень бягучага года ніжэйшы за студзень двухгадовай даўнасці на 27,5 працэнта», — адзначыў Андрэй Кабякоў.

Экспарт будаўнічых паслуг хоць і вырас у 2016 годзе на 3,6 працэнта, але гэта толькі за кошт Мінска і Мінскай вобласці. У Віцебскай і Гомельскай абласцях экспарт будаўнічых паслуг знізіўся больш як у 2 разы, у Магілёўскай - зніжэнне на 42 працэнты. Брэст і Гродна таксама адстаюць (мінус 12,8 і 13,7 працэнта адпаведна).

«Прашу намесніка міністра архітэктуры і будаўніцтва далажыць, якія меры прымаюцца, каб кардынальна змяніць сітуацыю. Якая работа вядзецца па нарошчванні экспарту паслуг, як рэгулюецца гэта сфера задач міністэрствам», — запатрабаваў кіраўнік урада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?