«Мы заўсёды гатовыя абмяркоўваць любыя пытанні, у тым ліку няпростыя, з тым, каб знаходзіць іх рашэнні», — заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў 21 лютага на сустрэчы з беларускім калегам Уладзімірам Макеем у Маскве, перадае прэс-служба расійскага ведамства.

mid.ru

mid.ru

«Чым больш у нас развіваецца супрацоўніцтва і партнёрства, чым глыбей мы пераплятаемся ў эканамічным, гуманітарным і чыста чалавечым плане, тым больш узнікае задач, якія трэба будзе вырашаць», — звярнуўся да калегі Лаўроў.

Лаўроў адзначыў, што ўзаемадзеянне паміж міністэрствамі замежных спраў і іншымі ведамствамі Расіі і Беларусі развіваецца па-дзелавому і ў працоўным рэжыме.

На сённяшняй сустрэчы міністры плануюць абмеркаваць пытанні супрацоўніцтва ў ААН, АБСЕ, па еўрапейскіх справах з улікам адносін з ЕС, НАТА, а таксама выкананне праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі на бліжэйшы год і сфармаваць план падрыхтоўкі да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі.

«Безумоўна, мы разгледзім двухбаковыя пытанні, якія ў нас традыцыйна стаяць на парадку дня», — адзначыў Лаўроў.

У сваю чаргу Уладзімір Макей заявіў, што праблемы ў адносінах Масквы і Мінска падлягаюць вырашэнню, перадае «РІАН».

— Гэта добрая магчымасць абмеркаваць шэраг актуальных пытанняў нашага двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва, з тым каб мы да 25-годдзя ўстанаўлення двухбаковых адносін падышлі з нейкмі заваёвамі, а не проста каб гаварылі аб тым, што ў нас узніклі нейкія праблемы, — сказаў ён, падкрэсліўшы, што «гэта такія праблемы, якія падлягаюць вырашэнню».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0