Затрыманы Павел Старавойтаў — адзін з моладзевых актывістаў, якія пратэставалі супраць будаўніцтва бізнэс-цэнтра каля ўрочышча Курапаты.

Як паведаміў naviny.by адзін з лідараў «маладафронтаўцаў» Зміцер Дашкевіч, Старавойтаў быў затрыманы каля 13:00 супрацоўнікамі УУС Савецкага раёна Мінска.

Дзе цяпер знаходзіцца актывіст, невядома. Дашкевіч мяркуе, што яго павезлі ў РУУС.

Акрамя таго, па інфармацыі Дашкевіча, супрацоўнікі міліцыі склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў у дачыненні да актывістаў за блакаванне будаўнічай тэхнікі.

У цяперашні час будаўнічыя працы на пляцоўцы працягваюцца, сказаў Дашкевіч.