У падмаскоўным парку «Патрыёт» будуецца копія Рэйхстага — гістарычнага будынка ў цэнтры Берліна, дзе з 1999 года праходзяць пасяджэнні бундэстага. «Падмаскоўны Рэйхстаг» будзе выкарыстоўвацца для ваенных гульняў «юнармейцаў», удзельнікаў створанага ў 2015 годзе ваенна-патрыятычнага руху. Пра гэта ў сераду абвясціў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу.

Будынак Рэйхстага ў Берліне

«У парку «Патрыёт» будуем Рэйхстаг. Не ў поўным выглядзе, але для таго, каб нашы юнармейцы маглі штурмаваць не што папала, а канкрэтнае месца», — сказаў Шайгу.

Улады ФРГ пакуль ніяк не пракаментавалі заяву міністра абароны РФ. Зрэшты, яго праекты па патрыятычным выхаванні падрастаючых пакаленняў расіян не абмяжоўваюцца адным толькі «штурмам Рэйхстага», паведамляе DW.

Акрамя Рэйхстага, у парку пабудаваная партызанская вёска. «У ёй ёсць клас падрыхтоўкі падрыўнікоў, кухня, кухары, партызанская лазня і нават зямлянка зампаліта», — адзначыў расійскі міністр. З партызанскай вёскай будзе суседнічаць лінія фронту з акопамі і бліндажами, дзе можна будзе адчуць атмасферу ваенна-палявога жыцця.

«Сёлета з'явіцца магчымасць правесці дзень на службе на падводнай лодцы ўсёй сям'ёй і выпрабаваць усё, што там адбываецца, пачынаючы з барацьбы за выжыванне і заканчваючы кампотам і макаронамі па-флоцку», — паведаміў Шайгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?