23.02.2017 / 11:42

Алесь Кіркевіч: «Адзін збіў з ног, а другі ўдарыў калом па галаве». Няўжо міліцыя не знойдзе нападнікаў? 47

«Адзін збіў з ног, а другі ўдарыў калом па галаве», — расказвае журналіст Алесь Кіркевіч, які пацярпеў сёння ўначы пры нападзе невядомых на намёт пратэстоўцаў супраць пабудовы офіснага цэнтра ў Зялёным Лузе каля Курапат.

Пачатак будоўлі выклікаў абурэнне мясцовых жыхароў, а таксама людзей, чые продкі былі расстраляныя ў Курапатах у 1929—1941 гадах.

Як высвятлілася, забудова лапіка між МКАД і вуліцай Мірашнічэнкі стала магчымая, бо ў 2014 годзе Міністэрства культуры дазволілі змяніць граніцу ахоўнай зоны некропаля ў Курапатах. Між тым участак у арэнду быў выдзелены ў 2013 года, што было парушэннем і дае фармальную нагоду для адмены рашэння.

Сёння ўначы каля 3-й гадзіны 15—20 маладзёнаў напалі на дзясятак юнакоў, што вартавалі каля будпляцоўкі. Частка «вартаўнікоў Курапат» уцяклі ў лес, іншая аказала супраціў.

Нападнікі раскідалі намёт, сарвалі беларускія сцягі і перакулілі бочку з вогнішчам. Пры гэтым яны гукалі «Белая раса!».

Хто яны былі?

«Мне падалося, што яны хацелі стварыць уражанне, што гэта фанаты, — кажа Кіркевіч. — Выгукаў «Слава Расіі» асабіста я не чуў, толькі «Белая раса!»

Кіркевіч апісвае нападнікаў як маладых людзей ва ўзросце да 25 гадоў. На ягоную думку, гэта не маглі быць пераапранутыя спецназаўцы, якія б дзейнічалі больш прафесійна.

«Магчыма, гэта былі курсанты ці спартоўцы», — выказвае меркаванне ён. 

Ягоную ўвагу звярнуў той факт, што за пару гадзін да з'яўлення цітушак з будпляцоўкі зніклі міліцыянты-ціхары і з'ехаў «козлік» з амапаўцамі.

Пасля хвіліннага нападу хуліганы сышлі праз тунэль у бок Курапат.

Журналістаў, акрамя, Кіркевіча на вахце ў момант нападу не было.

Курапаты — месца, дзе саветы расстралялі дзясяткі тысяч грамадзян Беларусі. Гэта была частка палітыкі, скіраванай на вынішчэнне нацыянальных эліт, здольных узначаліць супраціў паняволеных народаў. У Беларусі былі загубленыя практычна ўсе багатыя сяляне, большасць пісьменнікаў, міністраў, акадэмікаў, а пазней, у некалькі прыёмаў, самі чэкісты, якія ўдзельнічалі ў арыштах і расстрэлах.

Кіркевіч не рашаецца рабіць здагадак, хто мог арганізаваць напад. Але вельмі сумнеўна, каб нехта мог у межах МКАД гэткае правярнуць незаўважна для органаў унутраных спраў.

Міліцыя абмяжоўваецца заявай, што праводзіць праверку па факце інцыдэнта.

«Сёння ў 5.35 на спецлінію 102 паступіла паведамленне аб тым, што каля 4-й гадзін раніцы на грамадзян у Савецкім раёне сталіцы напалі два дзясяткі невядомых асобаў. Да месца здарэння неадкладна быў накіраваны нарад супрацоўнікаў міліцыі Савецкага РУУС Мінска, былі праведзены папярэднія праверачныя мерапрыемствы. Па стане на 9 гадзін раніцы грамадзяне, якія звярнуліся ў міліцыю, ад напісання заяў і ад якіх-небудзь тлумачэнняў адмовіліся. Разам з тым па факце, які паступіў ад іх звароту ў міліцыю праводзіцца праверка», — сказаў «Нашай Ніве» прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Мікола Бугай

4
Евгений Максимович / Адказаць
23.02.2017 / 11:53
Милиция никого и искать не будет, потому что всё это одна компания. Все эти противостояния, в Куропатах, в комиссиях по дармоедам, картинные публичные склоки, скандалы всевозможные, всякие глупые политические инициативы нужны режиму и Москве только для одного, для оттягивания внимания от основной повестки дня, а основная повестка дня одна: это ввод войск на Беларусь и возможная оккупация. Когда все перестанут играть в навязываемые режимом игры и займутся самым главным - организацией протеста против ввода войск, тогда увидите что начнётся. Все жабы повылезают на поверхность.
4
qwerty / Адказаць
23.02.2017 / 11:59
99.99% что это и были менты
2
Maximus / Адказаць
23.02.2017 / 12:01
Ув.Алесь. Во-первых,спасибо Вам за то,что Вы и Ваши товарищи делаете. Второе. К сожалению-никто и никого искать,а тем более наказывать не будет. Причину Вы знаете сами. Поэтому-мужества всем вам и терпения. Жыве Беларусь!
Паказаць усе каментары/ 47 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру