З‑за падзеньня воданапорнай вежы ў Астраўцы цудам не пацярпелі людзі. Аварыя здарылася ўначы побач з будпляцоўкай.

37‑мэтровая канструкцыя з мэталічнай ёмістасьцю аб’ёмам 300 кубамэтраў абрынулася на ўскраіне райцэнтру. Пра гэта стала вядома, калі дыспэтчар пабачыў, што ў водаправодных сетках зьнізіўся ціск. На шчасьце, ніхто не пацярпеў.

Паводле слоў галоўнага спэцыяліста цэнтра прапаганды й навучаньня абласнога ўпраўленьня Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Раісы Масько, пашкоджаны толькі жалезабэтонны плот, які стаяў побач. Будпляцоўку заліло вадой.

Камунальшчыкі пераключылі помпы на менш магутныя сьвідравіны й узнавілі водазабесьпячэньне. Камісія па расьсьледаваньні прычын абрынаньня вежы выявіла, што аварыя адбылася з‑за дэфармацыі й разрыву апорнага колца вежы, пабудаванай у 1988 годзе. Пабудова знаходзіцца ў справаваньні камунальных службаў.

Паводле Вечерний Гродно

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0