Унікальная знаходка на адной з будпляцовак Менску. У катлаване на глыбіні 7 мэтраў будаўнікі выявілі астанкі маманта.

Паводле папярэдніх высноў археолягаў, косьці праляжалі ў зямлі ад 40 да 60 тысяч гадоў. Будаўнічыя работы на нейкі час прыпынены, вядуцца раскопкі. Па словах археолягаў, знаходка ўяўляе пэўную каштоўнасьць для гісторыі, яна дапаможа прасачыць геаграфію міграцыі мамантаў празь Беларусь.

Літаральна за дзесяць кіляметраў ад месца, дзе знойдзены астанкі, сёлета былі выяўлены косьці яшчэ чатырох мамантаў

Паводле Белтэлерадыёкампаніі

Глядзі яшчэ:
Ва Ўруччы патапіўся лясны слон
У цэнтры Менску знайшлі парэшткі маманта

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0