Нарвежская авіякампанія Norwegian Air Shuttle ASA прадставіла новы тарыф: пачынаючы з сярэдзіны ліпеня, кампанія прапануе трансатлантычныя рэйсы за 65 даляраў у адзін бок, паведамляе ВВС.

Getty

За гэтую цану можна будзе паляцець з аэрапортаў у Нью-Ёрку і Каліфорніі да некалькіх пунктаў прызначэння ў Брытаніі і Ірландыі. 65 даляраў пры гэтым — цана самага таннага квітка на такі рэйс. Стандартны квіток будзе каштаваць 99 даляраў.

Цяпер трансатлантычны рэйс з Дубліна ў Нью-Ёрк каштуе ад 655 да 2755 даляраў, паказвае агенцтва Рэйтэр.

«Я плачу за тое, што трэба мне, вы плаціце за тое, што трэба вам. Мы не плацім за тое, што трэба ўсім астатнім пасажырам самалёта», — рэкламуе тарыф афіцыйны прадстаўнік кампаніі Андэрс Ліндстром, не тлумачачы, зрэшты, за кошт чаго кампаніі ўдалося настолькі знізіць цэны.

Праца Norwegian Air Shuttle ASA у ЗША ўжо на працягу некалькіх гадоў выклікае пратэсты амерыканскіх кампаній, якія абвінавачваюць нарвежцаў у дэмпінгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?