Маларыцкі райаддзел Следчага камітэта завяршыў расследаванне справы аб забойстве з асаблівай жорсткасцю жанчыны, у якім абвінавачваецца яе сын — 41-гадовы жыхар вёскі Гвозніца.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, 5 снежня 2016 года мужчына жорстка, да страты прытомнасці, збіў рукамі, нагамі, шкляной бутэлькай сваю 62-гадовую маці, якая праз шэсць дзён памерла ў бальніцы.

Са слоў абвінавачанага, канфлікт узнік праз тое, што маці нібыта выпіла частку набытага ім віна. Па яго словах, намеру забіць яе не было. Мужчына адмаўляў выкарыстанне бутэлькі для нанясення ўдараў, але яго довады ў ходзе расследавання былі абвергнутыя.

Вясковец нідзе афіцыйна не працуе, раней судзімы не быў. У кватэры маці і сын жылі ўдваіх.

Матэрыялы крымінальнай справы накіраваныя для разгляду ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0