Сёння на адной з галоўных сцэнічных пляцовак Мінска, у Prime Hall (пр. Пераможцаў, 65), упершыню за доўгія гады ў Беларусі пройдзе канцэрт-мюзікл культавага праекта 1990-х «Народны альбом». Усе квіткі прададзеныя.

У праекце (аўтар вершаў — Міхаіл Анемпадыстаў) душэўна і ярка расказвалася пра жыццё памежнага з СССР заходнебеларускага мястэчка 1920-1930-х

У праекце спявалі Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, Вераніка Круглова, Кася Камоцкая ды іншыя. Песні «Простыя словы», «Край ты, мой край», «Кантрабандыст», «Паляўнічы, ты мой, паляўнічы» сталі агульнавядомымі. А канцэрт у Беластоку ў мінулым верасні сабраў аншлаг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?