У абноўленай версіі мабільнага тэлефона Nokia 3310 будзе каляровы экран, паведамляе Mashable. Яго дыяганаль будзе буйней, чым у арыгінальнай версіі, выпушчанай у 2000 годзе, таксама могуць змяніцца кнопкі, якія зробяць трохі большымі, сцвярджае выданне са спасылкай на неафіцыйныя дадзеныя.

У астатнім вонкава тэлефон не будзе адрознівацца ад арыгінальнай Nokia 3310. У продаж паступяць тэлефоны розных колераў, у тым ліку ў чырвоным, жоўтым і зялёным корпусе. Таксама ў новай Nokia 3310 будзе магчымасць выхаду ў інтэрнэт.

Ніякіх іншых тэхнічных дадзеных пра тэлефон невядома. Чакаецца, што ён будзе афіцыйна прадстаўлены на выставе ў Барселоне 26 лютага.

«Тэлефон не будзе такім «тупым», як раней. У яго, як мяркуецца, будуць дадатковыя функцыі, у тым ліку абмежаваны доступ да інтэрнэту і іншыя магчымасці. Тым не менш, паўнавартасным смартфонам ён не будзе (што і чакалася, улічваючы памер і меркаваную цану ў 63 даляры)», — піша Mashable.

***

Арыгінальная Nokia 3310 паступіла ў продаж у 2000 годзе. Тэлефон з мінімальным наборам функцый стаў папулярны з-за надзейнасці і простасці ў выкарыстанні, а таксама ўвайшоў у масавую культуру як прылада, якую немагчыма зламаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?