Намеснік кіраўніка спраў прэзідэнта (КСП) Надзея Каткавец стала старшынёй назіральнай рады «Парытэтбанка». Гэтая інфармацыя размешчана на сайце крэдытнай арганізацыі.

Яе намеснікам з'яўляецца Вадзім Дражын, які працуе начальнікам інфармацыйна-аналітычнага аддзела ўпраўлення аналітычнага суправаджэння ГУ «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне» КСП. Яшчэ два топ-менеджары УКС увайшлі ў назіральную раду «Парытэтбанка».

У 2014 годзе Кіраўніцтва справамі прэзідэнта атрымала амаль 55% акцый «Парытэтбанка». Астатні пакет застаўся ў валоданні Нацбанка. У канцы 2016 года КСП стала ўладальнікам 99,5% акцый «Парытэтбанка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?