Дзяржаўны хостэл плануюць адкрыць у Гродне, паведамілі БЕЛТА ў Гродзенскім гарвыканкаме.

Фота «Вячэрні Гродна»

Фота «Вячэрні Гродна»

Дзяржаўную гасцініцу эканом-класа маюць намер размясціць у будынку па вул. Горкага, 6. Раней у ім знаходзіліся сярэдняя школа, вучэбна-вытворчы школьны камбінат, а затым дзіцяча-юнацкая спортшкола. Паколькі сам будынак размешчаны ў межах гістарычнага цэнтра Гродна і ў ім ёсць свабодныя памяшканні, адной з ідэй іх выкарыстання можа стаць стварэнне недарагой гасцініцы.

Для Гродна гэта актуальная тэма ў сувязі з ростам патоку турыстаў. Акрамя таго, у хостэле можна размяшчаць спартсменаў і ўдзельнікаў розных спаборніцтваў.

Нядаўна дзяржаўны хостэл з'явіўся ў Лідзе Гродзенскай вобласці. Ён адкрыты на базе Лідскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі на вул. Паўліка Марозава. У бліжэйшы час у Лідзе плануецца адкрыць яшчэ адзін падобны аб'ект.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0